Лента

Бясплатныя курсы польскай мовы для студэнтаў беластоцкіх ВНУ з Усходняй Еўропы

FavoriteLoadingВ закладки!

Калі ты:

· студэнт 1 або 2 курса адной з беластоцкіх ВНУ і паходзіш з краіны Усходняй Еўропы,

· для цябе важна лепш ведаць польскую мову,

· хочаш пазнаёміцца з найбольш буйнымі польскімі гарадамі,

· хочаш спрабаваць свае сілы, працуючы ў грамадскай арганізацыі…

Табе пашанцавала!

Вас запрашаюць на бясплатныя курсы польскай мовы!

Курсы прадугледжваюць 110 гадзін практычных заняткаў на розных узроўнях. Удзельнікі курсаў атрымаюць бясплатныя вучэбныя матэрыялы.

Удзел у моўных курсах – гэта не толькі навучанне. Студэнты атрымаюць магчымасць прыняць удзел у бясплатных адукацыйных паездках па Падляшскім ваяводстве, у Варшаву і Кракаў.

Падчас двухдзённых паездак студэнты пазнаёмяцца з турыстычнымі асаблівасцямі Падляшскага ваяводства, убачаць найбольш папулярныя гістарычныя мясціны і помнікі Варшавы, акунуцца ў непаўторны клімат Кракава… І гэта ўсё абсалютна бясплатна!

Дадаткова пасля заканчэння курсаў студэнты атрымаюць магчымасць прайсці практыку ў грамадскай арганізацыі.

Гэта выдатная магчымасць для асабістага росту і атрымання вопыту працы ў грамадскай арганізацыі.

Набор ужо распачаўся! Усё вырашае чарговасць дасланых заявак!

Заяўку ўдзельніка і правілы ўдзелу можна знайсці на сайтах:

www.studyinbialystok.pl

www.onw.org.pl

http://vk.com/public74615726

і ў офісе Беластоцкага цэнтра падтрымкі студэнтаў з Усходу па вул. Звыценства, 8/101.

Мы адкажам на ўсе Вашы пытанні!

тэл.: (+48) 85 688 31 07,

e-mail: info@studyinbialystok.pl ,

Facebook: https://www.facebook.com/studyinbialystok

Vkontakte: http://vk.com/club74615726

Источник: http://goo.gl/d058VL

Рейтинг: 0

Автор публикации

не в сети 2 дня

Vadzim

29
Комментарии: 10Публикации: 1597Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!