Лента

Фонд каралевы Ядзвігі падтрымае даследаванні беларусаў

Фундацыя Каралевы Ядвігі прапануе стыпендыю The Queen Jadwiga, каб падтрымаць даследаванні студэнтаў з цэнтральнаеўрапейскіх, балканскіх і постсавецкіх краін у Ягелонскім універсітэце.

Калі: 2017-2019.
Дзе: Кракаў, Польшча.

Фундацыя The Queen Jadwiga была заснавана ў памяць аб Каралеве Ядвiзе, якая пакiнула ўсё сваё багацце на рэканструкцыю Кракаўскай Акадэмii i разам з тым заснавала 600-гадовую стыпендыяльную праграму для Ягелонскага ўнiверсiтэта.

Мэта фундацыі – падтрымаць акадэмiчных супрацоўнiкаў i студэнтаў-дактарантаў з высокiмi дасягненнямi ў даследаваннях.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая аплікацыйная форма;
  • CV;
  • план даследавання, якое мяркуецца правесці ў Кракаве;
  • інфармацыя пра акадэмічную працу кандыдата;
  • пералік публікацый;
  • рэкамендацыі ад навуковага кіраўніка
  • падцверджанне ад супрацоўніка Ягелонскага ўніверсітэта.

Дакументы неабходна даслаць на адрас:

Jagiellonian University in Kraków
PL 31-113 Kraków
ul. Straszewskiego 25/3

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя складае 1500 злотых штомесяц. Стыпендыяты забяспечваюцца жыллём у інтэрнаце і базавай медыцынскай страхоўкай на перыяд навучання.

Дэдлайн – 15 чэрвеня 2016 года.

FavoriteLoadingВ закладки!

Источник: http://www.dn.uj.edu.pl/fundusze/jadwiga

0

Автор публикации

не в сети 5 часов

Vadzim

39
Комментарии: 12Публикации: 1674Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!