Лента

“Іншае жыццё” праграмы Кастуся Каліноўскага

Урад Рэспублікі Польшча распачынае набор удзельнікаў і ўдзельніц на трансфармаваную стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага.

Стыпендыі празначаны для індывідуальных акадэмічных стажыровак тэрмінам да 10 месяцаў (з 1 кастрычніка 2016 года па 30 чэрвеня 2017 года).

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія могуць прадэманстраваць навуковыя дасягненні і / або дзейнасць у сацыяльных і грамадскіх структурах, звязаных з больш шырокай трансфармацыяй (палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай), чыя дзейнасць дасць найбольшую магчымасць выкарыстання ў Беларусі атрыманай у Польшчы спецыялізацыі.

Патрабаваньні да кандыдатаў:

  • скончаная вышэйшая адукацыя ў першую чаргу ў галіне гуманітарных, сацыяльных навук, эканомікі і права;
  • узрост кандыдатаў – да 39 гадоў (але могуць быць выключэнні);
  • веданне польскай мовы на ўзроўні разумення лекцый і выкарыстання літаратуры.

Неабходныя дакументы:

  • копія дыплому аб вышэйшай адукацыі;
  • запоўненая анкета;
  • кароткі суправаджальны ліст з пазначэннем прычынаў для абранай галіны даследаваньня (на польскай мове);
  • праект даследвання (на польскай мове);
  • жыццярыс (на польскай мове);
  • спіс публікацый, прафесійных дасягненняў і праектаў;
  • сертыфікаты, якія падцвярджаюць веданне замежных моў (польскай і ангельскай).

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі – 2400 польскіх злотых, яна ўключае выдаткі на пражыванне, харчаванне і страхаванне.

Дэдлайн – 30 чэрвеня 2016 г.

Падрабязную інфармацыю пра стыпендыяльную праграму на польскай мове глядзіце паспасылцы.

Паводле belngo.info

FavoriteLoadingВ закладки!

Источник: http://www.studium.uw.edu.pl/?content%2F393

Рейтинг: 0

Автор публикации

не в сети 3 часа

Vadzim

30
Комментарии: 11Публикации: 1606Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!