Лента

Летняя школа “Блізкая ўлада”

“Рух за Свабоду” распачынае прыём заявак на летнюю школу “Блізкая ўлада”.

Калі: 15-21 ліпеня 2017 года.
Дзе: Беласток, Польшча.

Падчас летняй школы ўдзельнікі і ўдзельніцы:

  • пазнаёмяцца з асаблівасцямі працы мясцовага самакіравання Польшчы і Беларусі, механізмамі правядзення кампаній вырашэння мясцовых праблем;
  • паспрабуюць сябе ў ролі мэраў падчас дзелавой гульні;
  • сустрэнуцца з кіраўніцтвам Беластоку, з прадстаўнікамі беларускага нацыянальнага асяродку на Беласточчыне;
  • пагутараць з палітолагамі, эканамістамі, журналістамі, палітыкамі з Беларусі і Польшчы.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • узрост ад 18 да 30 гадоў;
  • жаданне даведацца пра механізмы прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні, пра адрозненні паміж сістэмамі самакіравання ў Беларусі і Польшчы альбо жаданне паспрабаваць сябе ў якасці кандыдата/кі ў дэпутаты на мясцовых выбарах-2018.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары Школы бяруць на сябе аплату праезду, пражывання і дапамогу ў візавай падтрымцы.

Студэнты і студэнткі Летняй Школы атрымаюць магчымасць наведаць музычны фэст “Басовішча”.

Дэдлайн падачы заяўкі – 25 чэрвеня 2017 года. Вынікі адбору будуць абвешчаны да 1 ліпеня.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

FavoriteLoadingВ закладки!

Источник: https://adukacyja.info/naviny/praca-w-dzyecmi-i-nye-tolki-dzvye-evs-vakansii-w-hdyni/

0

Автор публикации

не в сети 5 часов

Vadzim

39
Комментарии: 12Публикации: 1674Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!