Лента

Пабудуем MOST з Еўразвязам

У Беларусі стартуе новы праект Еўразвязу – MOST, накіраваны на пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі ЕЗ і Беларуссю.

Праект прапануе беларусам магчымасці для стажыровак і абмену досведам у адной з абраных краін ЕЗ.

Асноўныя сектары MOST:

  • культура;
  • адукацыя і моладзь;
  • навука і тэхналогіі.

Без увагі не застануцца заяўкі і з іншых абласцей: эканомікі, аховы здароўя, энергетыкі, дзяржаўнага кіравання і г.д.

Мерапрыемствы мабільнасці маюць два фарматы:

  • кароткатэрміновы абмен (7 дзён, групы ад 2 да 5 чалавек альбо адна асоба);
  • практыка/стажыроўка (28 дзён, адна асоба).

Тэрмін праекту – да снежня 2017 года. Мяркуецца, што за гэты час удзел у ім возьмуць 1500 чалавек.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі, звязаныя з рэалізацыяй праекту: транспарт, пражыванне, харчаванне, віза, страхаванне, квіткі.

Падрабязнасці пра ўмовы падачы заяўкі можна адшукаць па спасылцы.

FavoriteLoadingВ закладки!
Рейтинг: 0

Автор публикации

30
Комментарии: 11Публикации: 1607Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!