Лента

Пабудуем MOST з Еўразвязам

FavoriteLoadingВ закладки!

Праект MOST працягвае шукаць кандыдатаў і кандыдатак, якія жадаюць пашырыць супрацоўніцтва, паглыбіць кантакты і атрымаць досвед у адной з інстытуцый Езразвязу.

MOST прапануе беларусам магчымасці для стажыровак і абмену досведам у адной з абраных краін ЕЗ.

Асноўныя сектары MOST:

  • культура;
  • адукацыя і моладзь;
  • навука і тэхналогіі.

Без увагі не застануцца заяўкі і з іншых абласцей: эканомікі, аховы здароўя, энэргетыкі, дзяржаўнага кіравання і г.д.

Мерапрыемствы мабільнасці маюць два фарматы:

  • кароткатэрміновы абмен (7 дзён, групы ад 2 да 5 чалавек альбо адна асоба);
  • практыка/стажыроўка (28 дзён, адна асоба).

Тэрмін праекту – да снежня 2017 года. Мяркуецца, што за гэты час удзел у ім возьмуць 1500 чалавек.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі, звязаныя з рэалізацыяй праекту: транспарт, пражыванне, харчаванне, віза, страхаванне, квіткі.

Падрабязнасці пра ўмовы падачы заяўкі можна адшукаць па спасылцы.

Источник: http://most-belarus.eu/

Рейтинг: 0

Автор публикации

не в сети 4 часа

Vadzim

26
Комментарии: 10Публикации: 1659Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!