Лента

Польскі інстытут у Мінску шукае студэнтаў

FavoriteLoadingВ закладки!

Польскі інстытут у Мінску запрашае на бясплатныя 2-гадовыя курсы па вывучэнні польскай мовы.

Апроч вывучэння мовы, навучэнцы знаёмяцца з польскай літаратурай, гісторыяй, культурай і традыцыямі.

Гарады: Мінск, Магілёў, Віцебск, Маладзечна.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя (грамадзяне Рэспублікі Беларусь) ва ўзросце ад 18 гадоў.

Поўны курс навучання доўжыцца 2 гады (вывучэнне польскай мовы з «нуля»). Адразу на другі год (навучанне, адпаведна, будзе доўжыцца 1 год) могуць быць залічаны асобы, якія на сярэднім узроўні ўжо валодаюць польскай мовай і жадаюць павысіць узровень.

Расклад заняткаў

Навучальны год на курсах цягнецца з кастрычніка да траўня. Заняткі адбываюцца 2 разы на тыдзень, толькі ўвечары (за выключэннем групы ў Магілёве, дзе заняткі адбываюцца ўдзень), толькі ў буднія дні. Працягласць заняткаў – 2 акадэмічныя гадзіны.

Колькасць студэнтаў у групах – 20-30 чалавек.

Заняткі праводзяць выкладчыкі і прафесары беларускіх універсітэтаў, а таксама лектары з Польшчы.

Як падацца

Найперш, неабходна запоўніць і даслаць анкету-заяўку адпаведнага ўзору, якая будзе даступная да запаўнення ў перыяд прыёму заяў на курсы.

Умовы залічэння: набор праводзіцца на конкурснай аснове на падставе дасланых анкет-заяў.

Пасля заканчэння курсу выдаецца пасведчанне аб вывучэнні польскай мовы на курсах, арганізаваных Польскім Інстытутам у Мінску

Фінансавыя ўмовы

Курсы бясплатныя. Адзіныя кошты з боку залічаных на курсы — аплата падручнікаў, па якіх праводзяцца заняткі.

Дэдлайн – 30 чэрвеня.

Источник: http://adukacyja.info/naviny/polski-instytut-u-minsku-shukaye-studentaw/

Рейтинг: 0

Автор публикации

не в сети 21 час

Vadzim

26
Комментарии: 10Публикации: 1659Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!