Лента

Праца з дзецьмі і не толькі: дзве EVS-вакансіі ў Гдыні

Табе блізкая ідэя валанцёрства? Любіш працаваць з людзьмі? Жадаеш набыць новыя кампетэнцыі? Стань ЕВС-валанцёрам ды паедзь у Гдыню!

Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” разам з польскім “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёраў на два ЕВС-праекты.

Калі: восень 2017 – лета 2018 года.
Дзе: Гдыня, Польшча.

Першы праект будзе праходізць з дзіцячым садку №30 у Гдыні.

Валанцёр будзе працаваць у дзіцячым садку ў Гдыні. Установа мае доўгую гісторыю і багатыя традыцыі. Іх галоўнай мэтай з’яўляецца дапамога здаровым і хворым дзецям у працэсе развіцця ўласных стасункаў са светам, развіццё іх самабытнасці і высокай самаацэнкі, а таксама падрыхтоўка да пачатковай школы.

Валанцёр EVS мае магчымасць свабоднага і паступовага паглыблення ў працу арганізацыі. Прыклады задач для валанцёраў:

  • актыўны ўдзел у працы арганізацыі на працягу ўсяго працоўнага дня;
  • падтрымка дзяцей-інвалідаў у групе;
  • арганізацыя забаваў з дзецьмі;
  • догляд за дзецьмі і іх паводзінамі;
  • арганізацыя розных тэматычных мерапрыемстваў пад кіраўніцтвам настаўніка;
  • прэзентацыя ўласных хобі ці ўласнай краіны і культуры;
  • дапамога і арганізацыя івэнтаў;
  • арганізацыя забаваў, паказаў, спектакляў, выставаў, навучанне вершам, рэлаксацыйным тэхнікам, роднай мове валанцёра.

Больш інфармацыі можна пачытаць на Еўрапейскім партале.

Другі праект – у доме сацыяльнай дапамогі ў Гдыні

Задачай Дому сацыяльнай дапамогі ў Гдыні з’яўляецца догляд за яго жыхарамі на працягу ўсяго дня  і задавальненне іх базавых патрэбаў – жыццёвых і лячэбных, а таксама забеспячэнне падтрымкі ў адпаведнасці з дзеючымі стандартамі, дапамога  жыхарам у правільным карыстанні паслугамі аховы здароўя.

Задачы валанцёраў могуць змяняцца залежна ад бягучых патрэбаў:

  • выкарыстанне розных відаў тэрапіі: арт-тэрапія, музыкатэрапія, бібліятэрапія і г.д. У гэтай галіне валанцёр можа падтрымліваць розныя мерапрыемствы і тэматычныя групы, арганізуючы, напрыклад, майстэрні, чытанне кніг або танцавальныя класы;
  • магчыма рэабілітацыйная падтрымка жыхароў дома;
  • таксама, магчыма, арганізацыя можа прапанаваць працу на кухні ці ў агародзе, догляд за кветкамі і дрэвамі.

Больш інфармацыі можна пачытаць на Еўрапейскім партале.

Калі вы зацікаўленыя прыняць удзел у адным з гэтых праектаў, неабходна запоўніць заяўку (для Дзіцячага Садка або для Дому Сацыяльнай Дапамогі) і адправіць па электроннай пошце 3sektaryia@gmail.com да 15 ліпеня з пазнакай “Дзіцячы садок у Гдыні” або “Дом Сацыяльнай Дапамогі ў Гдыні”.

FavoriteLoadingВ закладки!

Источник: http://3sektar.by/news/13519.html

0

Автор публикации

не в сети 5 часов

Vadzim

39
Комментарии: 12Публикации: 1674Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!