Праграма стыпендыі ўрада Рэспублікі Польшча для маладых вучоных

Поддержите сайт – почитайте рекламу!

FavoriteLoadingВ закладки!
Прымі выклік, дашлі дакументы да 1 сакавіка 2016 года, стань стыпендыятам прэстыжнай праграмы.

У 2016/2017 навучальным годзе ўжо чатырнаццаты раз адбудзецца набор на Праграму стыпендыі ўрада Рэспублікі Польшча для маладых вучоных. На навуковую стажыроўку ў польскіх ВНУ могуць прэтэндаваць кандыдаты з Усходняй Еўропы, Расіі, Цэнтральнай Азіі і Каўказа. Стыпендыі прызначаны для навуковага побыту ў польскіх ВНУ з верасня 2016 па чэрвень 2017 года.

Агульная працягласць стажыроўкі і моўных курсаў – 10 месяцаў, існуе магчымасць прадоўжыць побыт на дадатковы месяц, ліпень 2017 года, калі каардынатар праграмы па ўзгадненні з навуковым кіраўніком падасць заяўку на прадаўжэнне стажыроўкі.

Для асоб, якія валодаюць польскай мовай на дастаткова высокім узроўні, праграма пачнецца 1 верасня 2016 года з Падрыхтоўчага курса. У выпадку стыпендыятаў, якія слаба валодаюць польскай мовай, праграма пачнецца 1 жніўня 2016 года з дадатковага інтэнсіўнага курса польскай мовы.

Стыпендыя складае  1 350 польскіх злотых (пражыванне, харчаванне, страхоўку стыпендыяты пакрываюць з гэтай сумы). Стыпендыяты атрымаюць візы тэрмінам дзеяння да 31 ліпеня 2017 г.

Кандыдаты павінны мець навуковыя дасягненні і/або вылучацца арганізацыйнай актыўнасцю і мець перспектывы выкарыстання набытых у Польшчы ведаў у краіне паходжання, у розных галінах навуковага жыцця і грамадскай дзейнасці.


Агульныя патрабаванні:

  1. Закончаная вышэйшая адукацыя (4- або 5-гадовае навучанне, якое заканчваецца абаронай ліцэнцыяцкай, дыпломнай або магістарскай работы). Перавага аддаецца наступным галінам: гісторыя, міжнародныя адносіны, паліталогія, журналістыка, сацыялогія, этналогія, культуразнаўства, сацыяльная псіхалогія, адміністрацыя і кіраванне, юрыспрудэнцыя;
  2. Узрост кандыдатаў – да 35 гадоў;
  3. Агульныя веды па адной з пералічаных дысцыплін або сумежных дысцыплінах, асабліва перыяду з XIX па XX ст.;
  4. Валоданне польскай мовай на ўзроўні, які дазваляе разумець лекцыі па дысцыпліне кандыдата і карыстанне літаратурай па тэме;
  5. У выключных выпадках магчыма прыняцце асоб, якія не валодаюць польскай мовай. Гэтыя стыпендыяты павінны будуць самастойна пачаць вывучаць польскую мову пасля атрымання паведамлення аб прыняцці на праграму і пройдуць дадатковы інтэнсіўны курс польскай мовы ў жніўні 2016 г.

Дадатковыя патрабаванні:

  1. Копія дыплома аб заканчэнні ВНУ, якое адпавядае польскаму ліцэнцыяту (мінімум) і пасведчанне аб навучанні ў аспірантуры або сталай працы;
  2. Анкета кандыдата (даступная на сайце);
  3. Кароткі матывацыйны ліст з абгрунтаваннем выбранай галіны (на польскай або англійскай мове);
  4. Праект даследчыцкай работы (на польскай або англійскай мове);
  5. Curriculum vitae на польскай або англійскай мове, пачынаючы з сучаснага этапу, са звычайнай або электроннай фатаграфіяй;
  6. Спіс публікацый, прафесійных дасягненняў і праектаў;
  7. Дакументы, якія пацвярджаюць валоданне польскай і англійскай мовамі;
  8. Іншыя дадзеныя, дакументы, якія – на думку кандыдата – могуць дапамагчы адборачнай камісіі правільна ацаніць яго кандыдатуру.

Камплект дакументаў неабходна прынесці асабіста або адправіць поштай – з паметкай на канверце „Program stypendialny dla Młodych Naukowców” (“Праграма стыпендыі для маладых вучоных”) – у дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Польшча па месцы пражывання і даслаць на адрас электроннай поштыstypendia.studium@uw.edu.pl да 1 сакавіка 2016  года


Графік адбору:

да 1 сакавіка 2016 г. – тэрмін даслання дакументаў;

да 10 красавіка 2016 г. – Першы этап: адбор камісіяй у Варшаве на базе дасланых дакументаў;

1 мая – 15 чэрвеня 2016 г. – Другі этап: суразмова кандыдатаў з выязнымі адборачнымі камісіямі, для грамадзян Беларусі – у Пасольстве Рэспублікі Польшча ў Мінску; Аб дакладным тэрміне і месцы правядзення суразмовы кандыдатаў паінфармуюць адпаведныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Польшча.

Прыблізна 10 ліпеня 2016 г. – вынікі адбору;

Да 1 жніўня 2016 г. – інфармацыя аб размеркаванні ў канкрэтныя ўніверсітэты Польшчы.


Арганізацыйныя пытанні:

  • Стыпендыяты павінны мець страхавыя полісы на пакрыццё коштаў лячэння на ўвесь тэрмін побыту – купленыя ў сваёй краіне або ў Польшчы (яго кошт складае каля 45 злотых у месяц)
  • Кошты праезду ў Польшчу і з Польшчы пакрывае стыпендыят

Больш інфармацыі можна знайсці на сайце: www.studium.uw.edu.pl

Если ссылка не работает, обязательно прочитайте Как скачать с сайта. Если это не помогло, пожалуйста, выделите неработающую ссылку и нажмите Ctrl+Enter.

Источник: http://goo.gl/89q0Qg

0

Оставьте первый комментарий

Оставить комментарий