Стыпендыяльная праграма Кастуся Каліноўскага

Поддержите сайт — почитайте рекламу!

FavoriteLoadingВ закладки!

Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага шукае кандыдатаў, якія жадаюць прайсці стажыроўку ў адной з навуковых устаноў Польшчы.

Калі: 2018-2019 навучальны год.
Дзе: Польшча.

Праграма ўключае навуковую стажыроўку ў Польшчы плюс моўныя курсы для стыпендыятаў.

Патрабаванні для кандыдытаў:

  • грамадзянства Беларусі;
  • узрост – да 35 гадоў;
  • вышэйшая адукацыя ў гуманітарных, правазнаўчых галінах;
  • веданне польскай мовы;
  • здольнасць арыентавацца ў праблематыцы сферы;
  • наяўнасць навуковых дасягненняў, актыўнага сацыяльнага жыцця.

Спіс неабходных дакументаў:

  • копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;
  • запоўненая анкета на старонцы studium.uw.edu.pl;
  • матывацыйны ліст на польскай мове з указаннем абранага накірунку навучання;
  • праект запланавай навуковай працы на польскай мове падчас навучання;
  • CV на польскай мове з фотаздымкам;
  • спіс публікацый, дасягненняў і працоўных праектаў;
  • моўныя сертыфікаты, якія падцвярджаюць узровень валодання мовай (польская і ангельская).

Пра выніку адбору кандыдатам паведамяць загадзя і запросяць на сумоўе.

Усе дакументы ў адсканаваным выглядзе неабходна даслаць на е-адрас bialorus.studium@ uw.edu.pl да 30 красавіка

Если ссылка не работает, обязательно прочитайте Как скачать с сайта. Если это не помогло, пожалуйста, выделите неработающую ссылку и нажмите Ctrl+Enter.

Источник: https://adukacyja.info/naviny/stypyendyyalnaya-prahrama-kastusya-kalinowskaha/

0

Оставьте первый комментарий

Оставить комментарий