Лента

Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага на 2017/2018

FavoriteLoadingВ закладки!

Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага шукае кандыдатаў, якія жадаюць прайсці стажыроўку з адной з навуковых устаноў Польшчы.

Калі: верасень 2017 – чэрвень/ліпень 2018 гг.
Дзе: Польшча.

Праграма ўключае навуковую стажыроўку ў Польшчы плюс моўныя курсы для стыпендыятаў.

Патрабаванні для кандыдытаў:

  • грамадзянства Беларусі;
  • узрост – да 35 гадоў;
  • вышэйшая адукацыя ў гуманітарных, правазнаўчых галінах;
  • веданне польскай мовы;
  • здольнасць арыентавацца ў праблематыцы сферы;
  • наяўнасць навуковых дасягненняў, актыўнага сацыяльнага жыцця.

Спіс неабходных дакументаў:

  • копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;
  • запоўненая анкета на старонцы studium.uw.edu.pl;
  • матывацыйны ліст на польскай мове з указаннем абранага накірунку навучання;
  • праект запланавай навуковай працы на польскай мове падчас навучання;
  • CV на польскай мове з фотаздымкам;
  • спіс публікацый, дасягненняў і працоўных праектаў;
  • моўныя сертыфікаты, якія падцвярджаюць узровень валодання мовай (польская і ангельская).

Пра выніку адбору кандыдатам паведамяць загадзя і запросяць на сумоўе.

Усе дакументы ў адсканаваным выглядзе неабходна даслаць на е-адрас bialorus.studium@ uw.edu.pl да 12 траўня.

Скачать (pobrać): http://studium.uw.edu.pl/wp-content/uploads/2017/03/Kalinowski-PL-2017.pdf

0

Автор публикации

не в сети 2 часа

Vadzim

41
Комментарии: 13Публикации: 1704Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!