Лента

Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Поддержите наш сайт — почитайте рекламу!

FavoriteLoadingВ закладки!
Запрашаем кандыдатаў з Беларусі прыняць удзел у стыпендыяльнай праграме імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы на 2016/17 навучальны год

Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне.

Рэалізацыя Праграмы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ,
а таксама 2-4-тыднёвых прафесійных стажыровак у дзяржаўных ці прыватных установах.

 

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:

  • Эканоміка і кіраванне
  • Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, грамадскія арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя, адукацыя)
  • Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання)
  • Права
  • Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія)
  • Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны
  • Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога

Дыпломная праца, якая пішацца падчас Стыпендыі, можа мець навуковы альбо практычны характар (у апошнім выпадку дыпломная праца павінна змяшчаць уступ навуковага характару).

 

ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?

 

У 2016/2017 навучальным годзе Праграма Кіркланда адрасавана наступным спецыялістам:

  • эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання
  • прадпрымальнікі, менеджары
  • лідары грамадскіх арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы
  • выкладчыкі ВНУ
  • журналісты

ПАТРАБАВАННІ ДА КАНДЫДАТАЎ:

  • Грамадзянства і месца жыхарства ў адной са згаданых у аб’яве краін (уладальнікі карты побыту ў Польшчы не могуць прымаць удзел у конкурсе на стыпендыі Кіркланда)
  • Скончаная вышэйшая адукацыя (ступень магістра)
  • Узрост да 35 гадоў (у выключных, абгрунтаваных выпадках – да 40 гадоў)
  • Стаж працы – не менш двух гадоў
  • Валоданне польскай мовай – на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях і семінарах, а таксама для напісання дыпломнай працы, ці англійскай мовай – у выпадку выбару кандыдатам канкрэтнага курса ва ўніверсітэце, які выкладаецца на англійскай мове (у апошнім выпадку дапускаецца пачатковы ўзровень валодання польскай мовай). Падчас кваліфікацыйнай суразмовы неабходна валодаць польскай мовай хаця б на ўзроўні В1 (для дыпломнай працы на польскай мове) альбо хаця б А1 (для дыпломнай працы на англійскай мове).

ПЕРАВАГА БУДЗЕ АДДАВАЦЦА КАНДЫДАТАМ, ЯКІЯ:

 

  • актыўна працуюць па атрыманай прафесіі і прымаюць удзел у грамадскім жыцці,
  • маюць значныя дасягненні ў сваёй дзейнасці,
  • ніколі раней не навучаліся ў Польшчы.

СПІС НЕАБХОДНЫХ ДАКУМЕНТАЎ:

 

  1. Запоўненая анлайн заява на ўдзел у Праграме:
  • анкета;
  • матывацыйны ліст – абгрунтаванне мэтаў удзелу ў Праграме Кіркланда разам з прапановамі наконт знаходжання ў Польшчы і асабістымі планамі на будучыню (4000-6000 знакаў з прабеламі).
  1. Два рэкамендацыйныя лісты з апісаннем дасягненняў і кваліфікацыі кандыдата, а таксама перспектыў яго далейшага развіцця і працы як спецыяліста ў сваёй прафесійнай альбо грамадскай галіне (напісаныя на польскай, рускай ці англійскай мовах), дасланыя электроннай поштай.
  2. Копія дыплома аб вышэйшай адукацыі (у выпадку наяўнасці – таксама копія дыплома кандыдата навук), дасланыя электроннай поштай.

НАБОР КАНДЫДАТАЎ:

 

Адбор каля 45 найлепшых кандыдатаў адбудзецца ў тры этапы:

 

I этап – ацэнка адпаведнасці дакументаў фармальным крытэрыям;

II этап – ацэнка ўласна заяў экспертамі з адзначаных спецыяльнасцей;

III этап – асабістыя кваліфікацыйныя суразмовы (плануюцца ў тэрміне 13-30.04.2016).

 

Кандыдаты, запрошаныя на ІІІ этап, атрымаюць адпаведнае паведамленне аб гэтым электроннай поштай напрыканцы сакавіка. Інфармацыя аб канчатковых выніках конкурсу будзе выслана электроннай поштай у чэрвені 2016.

 

ПРАЦЭДУРА СКЛАДАННЯ ЗАЯЎ:

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, а таксама інструкцыю па запаўненні фармуляраў заяў можна знайсці непасрэдна на сайце: www.kirkland.edu.pl альбо праз электронную карэспандэнцыю з Праграмай.

 

Фармуляр-заяву неабходна запоўніць анлайн.

Пасля запаўнення фармуляра анлайн неабходна раздрукаваць апрацаваную сістэмай старонку з інфармацыяй, што пацвярджае атрыманне заявы, і разам з актуальным фотаздымкам даслаць на паштовы адрас Праграмы Кіркланда.

 

Два рэкамендацыйныя лісты і копія дыплома павінны быць адсканаваны і высланы на адрас:kirkland@kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў кандыдатамі:

 

Тэрмін складання заяў на стыпендыі Кіркланда 2016/17 заканчваецца: 1 сакавіка 2016

 

Заявы, атрыманыя пазней 1-га сакавіка, разглядацца не будуць.

0

Автор публикации

не в сети 6 часов

Vadzim

47
Комментарии: 14Публикации: 1691Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!