Лента

Тэатральныя тэхнікі супраць дыскрымінацыі: трэнінг у Польшчы

Поддержите наш сайт! Нажмите на рекламу!

FavoriteLoadingВ закладки!

Польская недзяржаўная арганізацыя “Tkalnia Association” запрашае на трэнінг “Тэатр прыгнечаных як інструмент антыдыскрымінацыі”.

Калі: 9-14 кастрычніка 2017 года.
Дзе: Wójtowice, Польшча.

Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі, трэнеры, моладзевыя лідары.

Трэнінг дапаможа даследаваць дыскрымінацыю праз тэатр прыгнечаных, форум-тэатр і заканадаўчы тэатр.

Мэта – даследаваць выклікі і перашкоды для маргіналізаваных маладых людзей праз метадалогію тэатру прыгнечаных і спланаваць канкрэтныя дзеянні, каб пераадолець гэтыя перашкоды.

Падчас трэнінгу ўдзельнікі:

  • папрацуюць над варкшопамі па крэатыўнай драме, на якіх яны даведаюцца пра тэатр прыгнечаных Аўгуста Боала і пра тое, як ён можа быць інтэграваны ў практыку моладзевай працы;
  • створаць некалькі пастановак форум-тэатру, дзе адрэфлексуюць пытанні і праблемы, рэлевантныя для іх працы. Група даследуе аспект, як гэтая метадалогія можа быць ужыта дзеля сацыяльнай інклюзіі і ўдзелу маладых людзей;
  • папрактыкуюць свае навыкі фасілітацыі;
  • атрымаюць шанец стварыць шаблон лакальнага і міжнароднага праекту;
  • даведаюцца болей пра магчымасці фінансавай падтрымкі ў межах праграмы Erasmus+ Key Action 1.

У трэнінгу будуць удзельнічаць 30 чалавек з Арменіі, Беларусі, Ірландыі, Літвы, Польшчы, Румыніі і Расіі.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у трэнінгу каштуе 50 еўра. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне вегетарыянскай ежай. Кошт трансферу да месца правядзення будзе пакрыты ў памеры 275 еўра (для Беларусі).

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 22 верасня 2017 года.

0

Автор публикации

не в сети 3 часа

Vadzim

41
Комментарии: 13Публикации: 1726Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!