Лента

Твой шанец на вучобу ў Польшчы

Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska адкрывае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўлены навучаннем у Польшчы цягам аднаго семестру (кастрычнік 2015 – люты 2016).

Стыпендыя GFPS прапануе:

  • 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
  • магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
  • магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
  • падтрымку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
  • удзел у трох семінарах – днях гарадоў у Чэхіі, а таксама форуме ў Польшчы;
  • сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая анкета;
  • матывацыйны ліст (на польскай мове);
  • план побыту ў Польшчы (на польскай мове);
  • даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала;
  • сертыфікат або копія дакумента, які падцвярджае веданне польскай мовы.

Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе на адрас stypendia-by@gfps.pl.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнік праграмы атрымае штомесячную стыпендыю памерам 1450 злотых.

Дэдлайн прцягнуты да 7 лістапада 2015!

FavoriteLoadingВ закладки!
0

Автор публикации

не в сети 6 часов

Vadzim

39
Комментарии: 12Публикации: 1603Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!