Лента

Усходнія стыпендыі Варшаўскага ўніверсітэта

Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта аб’яўляе конкурс на атрыманне 25 стыпендый для кандыдатаў на двухгадовае паслядыпломнае навучанне ў магістратуры.
Праграма разлічана на кандыдатаў з Усходняй Еўропы, Балканаў – не з ЕС, Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Кандыдаты павінны мець навуковыя дасягненні і/або вылучацца арганізацыйнай актыўнасцю і мець перспектывы выкарыстання набытых у Польшчы ведаў у краіне паходжання, у розных галінах навуковага жыцця і грамадскай дзейнасці.

У праграму навучання ўваходзяць пытанні гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Расіі і ўсёй посткамуністычнай прасторы, асаблівая ўвага надаецца гісторыі, нацыянальным і паліталагічным праблемам, разглядаюцца таксама пытанні гісторыі мастацтва, літаратуры, культуры, сацыялогіі, геаграфіі, дэмаграфіі, права, эканомікі і інш. Праграма прадугледжвае таксама вывучэнне адной мовы рэгіёна.

Навучанне вядзецца па шасці спецыяльнасцях:

a) Усходняя Еўропа,

б) Цэнтральная Еўропа,

в) Балканы,

г) Расія,

д) Каўказ,

е) Цэнтральная Азія.


Стыпендыя прадугледжвае:

  • Звальненне іншаземцаў  з аплаты за навучанне ў Варшаўскім універсітэце (3000 еўра ў год)
  • Сацыяльную стыпендую ў памеры 1350 злотых
  • Курсы польскай мовы (1 або 2 семестры)
  • Курсы рэгіянальнай мовы (4 семестры)
  • Частковую аплату коштаў навуковых паездак на першым курсе навучання

Каб скарыстацца стыпендыяй, неабходна выканаць умовы, прадугледжаныя рэгламентам Стыпендыі, а таксама выканаць выніковую пісьмовую магістарскую дысертацыю на польскай мове.


Графік адбору:

Да 15 сакавіка 2016 года неабходна даслаць камплект дакументаў па адрасе электроннай пошты stypendia.studium@uw.edu.pl

Да 30 красавіка 2016 года – абвяшчэнне вынікаў І этапу конкурсу

1 мая – 15 чэрвеня 2016 года – ІІ (пісьмовы тэст) і ІІІ (суразмова) этапы конкурсу. Адбор будзе праводзіцца на тэрыторыі дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Польшча або, у выключных выпадках, у Польшчы.

1 ліпеня 2016 года – абвяшчэнне спісу выбраных стыпендыстаў

Кандыдаты, якія недастаткова добра валодаюць польскай мовай, будуць залічаны ўмоўна (на падставе вельмі добрых прадметных вынікаў) і будуць абавязаны самастойна вывучаць польскую мову. У сярэдзіне лістапада яны павінны будуць здаць дадатковы экзамен па польскай мове.


Навучанне:

  • Заняткі пачнуцца 5 верасня 2016 года з падрыхтоўчага курса;
  • Стыпендыяты будуць карыстацца перапынкамі, канікуламі, як польскія студэнты.
  • Стыпендыят, які выканае ўсе патрабаванні праграмы, паспяхова скончыць усе семестры, а таксама напіша і абароніць выніковую работу, атрымае дыплом аб паслядыпломным навучанні ў магістратуры Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Дыплом з’яўляецца паўнавартасным дакументам аб заканчэнні ВНУ у Польшчы, які прызнаецца ў краінах Еўрасаюза.
FavoriteLoadingВ закладки!

Источник: http://goo.gl/T7OD7Z

Рейтинг: 0

Автор публикации

не в сети 44 минуты

Vadzim

30
Комментарии: 11Публикации: 1608Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!