Лента

Валанцёрства і дзеці: EVS-праект у Польшчы

FavoriteLoadingВ закладки!

“Фіяльта” шукае ўдзельніка на доўгатэрміновы праект у Польшы працягласцю 9 месяцаў.

Праект стартуе 1 кастрычніка 2016 года.

Лакацыя – Гродэк, Польша (Grodek, Poland). Арганізацыя, якая прымае валанцёра, -Association for International and Intercultural Exchange ANAWOJ.

Роля і задачы валанцёра:

  • падтрымка вучняў школы падчас іх навучання з выкарыстаннем метадаў нефармальнай адукацыі;
  • дапамога настаўнікам падчас арганізацыі школьных святаў ды іншых імпрэз;
  • арганізацыя розных відаў актыўнасцей для дзяцей падчас перапынкаў, у тым ліку клубаў па інтарэсах;
  • арганізацыя варкшопаў, сустрэч, гульняў, вечарын, прысвечаных міжкультурнай камунікацыі і прэзентацыі сваёй культуры ды краіны;
  • таксама валанцёр можа прапаноўваць і рэалізоўваць іншыя актыўнасці і мерапрыемствы.

Перад пачаткам праекту валанцёр пройдзе базавае навучанне, якое яму альбо ёй спатрэбіцца для пачатку працы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 18 да 30 гадоў;
  • валоданне ангельскай мовай на размоўным узроўні;
  • валоданне беларускай і польскай мовай вітаецца;
  • гатоўнасць да самастойнага жыцця разам з іншымі валанцёрамі з краінаў ЕЗ і Ўсходняй Еўропы;
  • зацікаўленасць у тэме праекту.

Фінансавыя ўмовы

Валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне, мясцовую страхоўку і візу. Апроч гэтага, штомесяц будуць выдавацца кішэнныя грошы. Праезд з Беларусі будзе кампенсаваны, калі сума квіткоў не перавысіць 180 еўра.

Як падацца

Для таго каб стаць удзельнікам дадзенага EVS-праекту, неабходна падрыхтаваць CV на ангельскай мове, а таксама запоўніць заяўку і даслаць іх на адрас anawoj@interia.pl.

Дэдлайн – 4 красавіка 2016 года.

Скачать (pobrać): http://adukacyja.info/naviny/valancyorstva-i-dzyeci-evs-prayekt-u-polshchy/

0

Автор публикации

не в сети 2 часа

Vadzim

41
Комментарии: 13Публикации: 1704Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!