Лента

Вясновы набор на стыпендыю GFPS-Polska!

Поддержите сайт — почитайте рекламу!

FavoriteLoadingВ закладки!

Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае прыём заявак для студэнтаў, магістрантаў і маладых людзей да 26 гадоў з Беларусі, якія зацікаўлены ў навучанні ў Польшчы цягам зімовага семестру.

Калі: кастрычнік 2017 – люты 2018 года.
Дзе: любы ўніверсітэт Польшчы.

Стыпендыя GFPS прапануе:

  • 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
  • магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
  • магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
  • падтрымку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
  • удзел у двух семінарах – Дні гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;
  • сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая анкета;
  • матывацыйны ліст на польскай мове;
  • план побыту ў Польшчы на польскай мове;
  • даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала альбо дыплом аб сканчэнні навучальнай установы ў Беларусі;
  • сертыфікат або копія дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы.

Усе 5 дакументаў мусяць быць дасланыя ў файлах PDF на е-адрас stypendia-by@gfps.pl.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнік праграмы атрымае штомесячную стыпендыю памерам 1450 злотых.

Дэдлайн падачы заявак – 30 красавіка 2017.

Источник: https://adukacyja.info/naviny/gfps-polska-zaprashaye-na-vuchobu-w-polshchu/

0

Автор публикации

не в сети 15 часов

Vadzim

48
Комментарии: 14Публикации: 1691Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!