Лента

Вышаградская летняя школа вітае

Поддержите наш сайт — почитайте рекламу!

FavoriteLoadingВ закладки!

Вышаградская летняя школа запрашае ўдзельнікаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў Кракаў.

Калі: 2-15 ліпеня 2017 года.
Дзе: Кракаў, Польшча.

Вышаградская летняя школа – гэта адукацыйная праграма, якая прадастаўляе міждысцыплінарную навучальную прастору для моладзі з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.Мэта праекта – паглыбіць веды пра рэгіянальныя і глабальныя выклікі і атрымаць навыкі ў абранай сферы, парушыць магчымыя стэрэатыпы адно пра аднаго, а таксама пабудаваць сувязі і сяброўскія стасункі.

Праграма ўключае лекцыі, дэбаты, варкшопы на тэмы сучасных палітычных, культурных і сацыяльных выклікаў з рэгіянальнай, глабальнай і еўрапейскай перспектывы.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, выпускнікі, даследчыкі, маладыя прафесіяналы з 28 краін, у тым ліку з Беларусі. З патрабаванняў – быць актыўным і адкрытым сусвету, а таксама добра размаўляць на ангельскай.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі, якія мусяць пераняць удзельнікі, – падарожжа ў/з Кракаву, страхоўка і ўнёсак за ўдзел – 125 еўра. Усё астатняе забяспечваецца арганізатарамі.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 31 сакавіка 2017 года.

Источник: https://adukacyja.info/naviny/vyshahradskaya-lyetnyaya-shkola-vitaye/

0

Автор публикации

не в сети 2 дня

Vadzim

40
Комментарии: 13Публикации: 1691Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!