Лента

XIII усходняя зімовая школа: Варшава, Вроцлаў, Вайновіцы, 1 – 14 сакавіка 2016 года

Поддержите наш сайт — почитайте рекламу!

FavoriteLoadingВ закладки!
Цэнтр Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта і Калегіум Усходняй Еўропы запрашаюць у Польшчу на Усходнюю зімовую школу. Заяўкі прымаюцца да 10 студзеня 2016 года.
Запрашэнне адрасавана студэнтам апошняга курса гуманітарных факультэтаў з Беларусі ва ўзросце да 25 гадоў (у выключных выпадках – старэйшых), якія пішуць магістарскія дысертацыі (дыпломныя работы) па гісторыі, паліталогіі, міжнародных адносінах, сацыялогіі, культуразнаўстве, этналогіі, праве альбо эканоміцы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на ўзроўні, які дазваляе разумець лекцыі і ўдзельнічаць у занятках.

Праграма Школы прадугледжвае лекцыі міжнародных спецыялістаў і семінары (адзін на выбар), у рамках якіх кожны з удзельнікаў школы зробіць даклад па тэме сваёй дыпломнай работы. Усходняя зімовая школа – гэта таксама магчымасць удзелу ў сустрэчах ва ўстановах Варшавы і  Вроцлава і культурная праграма.

Кандыдаты не з ЕС могуць прэтэндаваць на стыпендыю для поўнага альбо частковага пакрыцця коштаў побыту (гасцініца, харчаванне, удзел у лекцыях, семінарах і іншых мерапрыемствах), а таксама для частковай аплаты дарожных выдаткаў (не датычыць асоб, якія вучацца ў Польшчы і краінах ЕС).

Усе пытанні дасылайце на адрас: wsl.studium@uw.edu.pl

Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайтах: www.studium.uw.edu.pl  і www.kew.org.pl

 


Кандыдаты павінны запоўніць электронную анкету, даступную на сайце:

https://kolegium.wufoo.com/forms/trzynasta-wschodnia-szkola-zimowa-2016/

і далучыць неабходныя дакументы:

  • матывацыйны ліст
  • curriculum vitae
  • фатагрыфію
  • рэкамендацыю навуковага кіраўніка дапломнай работы (падпісаны і сасканаваны ліст)
  • пацвярджэнне валодання польскай мовай
  • даведка з дэканата, якая пацвярджае, што кандыдат з’яўляецца студэнтам апошняга курса магістратуры альбо апошняга курса ВНУ 5-гадовага навучання.
  • заяву аб поўным альбо частковым пакрыцці коштаў побыту ў школе

Апошні тэрмін дасылання дакументаў заканчваецца 10 студзеня 2016 года.


Адбор і школа:

Кваліфікацыйная камісія прыме рашэнне аб складзе ўдзельнікаў да 30 студзеня 2016 года.

Фармальнае запрашэнне кандыдатам, якія прайшлі адбор, будзе даслана па электроннай пошце не пазней за 1 лютага 2016 года.

Прыезд удзельнікаў у Варшаву – 29 лютага 2016 года

Пачатак навучальных заняткаў у Варшаве  – 1 сакавіка 2016 года

Заняткі ў Вроцлаве – 5 – 7 сакавіка 2016 года

Заняткі ў Вайновіцах – 8 – 14 сакавіка 2016 года

Ад’езд удзельнікаў – 15 сакавіка 2016 года

Источник: http://goo.gl/1n3vun

0

Автор публикации

не в сети 1 день

Vadzim

40
Комментарии: 13Публикации: 1691Регистрация: 12-09-2015

Прокомментируйте!

X
Чтобы сообщить нам о битой ссылке, нажмите на кнопу "Сообщить!". Спасибо за вашу помощь! Сообщить!