“Гістарычная” стыпендыя ў Польшчы

Оцените материал и оставляйте комментарии: Бесполезная трата времени =(Идея неплоха, но...Нашел что-то для себяМного нового узнал(а)Лучшее в своем роде! (Ваша оценка будет первая!)
Загрузка...

FavoriteLoadingВ закладки!

Цэнтр “Памяць і будучыня” пачынае прыём заявак ад маладых даследчыкаў на стыпендыю Сеткі заходніх і паўночных тэрыторый.

Стыпендыя прызначана для замежных даследчыкаў, якія займаюцца вывучэннем гісторыі і сучаснасці тэрыторый, што ўвайшлі ў склад Польшчы ў 1945 годзе.

Знаходжанне стыпендыята ў адным з гарадоў Сеткі дазволіць атрымаць доступ да матэрыялаў, якія захоўваюцца ў архівах Опаля, Ольштына, Шчэцына, Вроцлава і Познані, а таксама пазнаёміцца са станам даследаванняў дадзенай праблематыкі ў Польшчы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • не мець польскага грамадзянства;
  • узрост – да 35 гадоў;
  • мець акадэмічную ступень у галіне гуманітарных альбо сацыяльных навук;
  • валодаць польскай мовай на камунікацыйным узроўні і свабодна размаўляць на ангельскай альбо нямецкай мове.

Стыпендыя прызначаецца на тэрмін ад 1 да 3 месяцаў. Штомесяц стыпендыят будзе атрымліваць 5400 злотых.

Як падацца

Каб стаць удзельнікам, неабходна даслаць запоўненую заяўку і камплект дакументаў на е-адрас scholar@szzip.pl.

Больш падрабязнасцей можна знайсці па спасылцы.

З пытаннямі можна звяртацца на scholar@szzip.pl.

Дэдлайн – 29 студедзеня 2019 года.

Если ссылка не работает, обязательно прочитайте Как скачать с сайта. Если это не помогло, пожалуйста, выделите неработающую ссылку и нажмите Ctrl+Enter.

Языки:Polski

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о