


У праграму навучання ўваходзяць пытанні гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Расіі і ўсёй посткамуністычнай прасторы, асаблівая ўвага надаецца гісторыі, нацыянальным і паліталагічным праблемам, разглядаюцца таксама пытанні гісторыі мастацтва, літаратуры, культуры, сацыялогіі, геаграфіі, дэмаграфіі, права, эканомікі і інш. Праграма прадугледжвае таксама вывучэнне адной мовы рэгіёна.
Навучанне вядзецца па шасці спецыяльнасцях:
a) Усходняя Еўропа,
б) Цэнтральная Еўропа,
в) Балканы,
г) Расія,
д) Каўказ,
е) Цэнтральная Азія.
Стыпендыя прадугледжвае:
- Звальненне іншаземцаў з аплаты за навучанне ў Варшаўскім універсітэце (3000 еўра ў год)
- Сацыяльную стыпендую ў памеры 1350 злотых
- Курсы польскай мовы (1 або 2 семестры)
- Курсы рэгіянальнай мовы (4 семестры)
- Частковую аплату коштаў навуковых паездак на першым курсе навучання
Каб скарыстацца стыпендыяй, неабходна выканаць умовы, прадугледжаныя рэгламентам Стыпендыі, а таксама выканаць выніковую пісьмовую магістарскую дысертацыю на польскай мове.
Графік адбору:
Да 15 сакавіка 2016 года неабходна даслаць камплект дакументаў па адрасе электроннай пошты stypendia.studium@uw.edu.pl
Да 30 красавіка 2016 года – абвяшчэнне вынікаў І этапу конкурсу
1 мая – 15 чэрвеня 2016 года – ІІ (пісьмовы тэст) і ІІІ (суразмова) этапы конкурсу. Адбор будзе праводзіцца на тэрыторыі дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Польшча або, у выключных выпадках, у Польшчы.
1 ліпеня 2016 года – абвяшчэнне спісу выбраных стыпендыстаў
Кандыдаты, якія недастаткова добра валодаюць польскай мовай, будуць залічаны ўмоўна (на падставе вельмі добрых прадметных вынікаў) і будуць абавязаны самастойна вывучаць польскую мову. У сярэдзіне лістапада яны павінны будуць здаць дадатковы экзамен па польскай мове.
Навучанне:
- Заняткі пачнуцца 5 верасня 2016 года з падрыхтоўчага курса;
- Стыпендыяты будуць карыстацца перапынкамі, канікуламі, як польскія студэнты.
- Стыпендыят, які выканае ўсе патрабаванні праграмы, паспяхова скончыць усе семестры, а таксама напіша і абароніць выніковую работу, атрымае дыплом аб паслядыпломным навучанні ў магістратуры Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Дыплом з’яўляецца паўнавартасным дакументам аб заканчэнні ВНУ у Польшчы, які прызнаецца ў краінах Еўрасаюза.
Если ссылка не работает, обязательно прочитайте Как скачать с сайта. Если это не помогло, пожалуйста, выделите неработающую ссылку и нажмите Ctrl+Enter.
Оставить комментарий